У NATO будзе новы генсек, Столтэнберг сыходзіць у банк

У NATO будзе новы генсек, Столтэнберг сыходзіць у банк

У NATO будзе новы генеральны сакратар. Як паведамляе Reuters са спасылкай на навержскі ўрад, дзейны генсек Енс Столтэнберг прызначаны кіраўніком Цэнтрабанка Нарвегіі. Гэтая пасада стане вакантнай 1 сакавіка. Але Столтэнберг яшчэ больш за паўгода збіраецца працаваць у NATO — яго паўнамоцтвы ў Паўночнаатлантычным альянсе заканчваюцца ў канцы верасня 2022-га. Таму ў Цэнтрабанка Нарвегіі ў сакавіку-верасні будзе часовы кіраўнік — Іда Волдэн Бахе, якая займае пасаду намесніцы і прэтэндавала на галоўную пасаду.

Эканаміст Енс Столтэнберг быў генеральным сакратаром NATO з восені 2014 года.

Reuters адзначае, што сыход Столтэнберга быў анансаваны ў час, калі Паўночнаатлантычны альянс апынуўся ў цэнтры напружанасці паміж Расіяй і Захадам з-за Украіны — Масква нарошчвае войскі на сваёй мяжы і дамагаецца гарантый таго, што NATO ніколі не прыме Украіну ў якасці члена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі