У наваполацкай калоніі №1 забаранілі шакаладныя цукеркі "Ромашка"
У наваполацкай калоніі забаранілі шакаладныя цукеркі
Зняволеным у Наваполацкай папраўчай калоніі №1 забаранілі цукеркі "Ромашка топ" мінскай фабрыкі "Камунарка", пішуць праваабаронцы.
У адміністрацыі калоніі пачыталі на фанціках склад цукерак і знайшлі там словы "брэндзі (спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны "Люкс", спірт каньячны)". Гэтага было дастаткова, каб абвясціць цукеркі забароненай прадукцыяй, якая змяшчае алкаголь.
Пры гэтым інтэрнэт-крамы іншых папраўчых калоній самі прапануюць купіць менавіта гэтыя цукеркі. Напрыклад, яны ёсць у асартыменце інтэрнэт-крамы шклоўскай ПК-17.
Пры вытворчасці праліне для цукерак сапраўды выкарыстоўваецца алкаголь — 0,05%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.