У нядзелю ў Беларусі прадказваюць дождж і мокры снег
19 красавіка ў нашай краіне будзе воблачна з праясненнямі.
Уначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. У начны і ранішні час на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны ўмераны, днём парывісты, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень чакаецца ад +3 па паўночным усходзе да +9 па паўднёвым захадзе краіны.
Фота — ByMedia.net