У Нямеччыне для буйнога рок-фестывалю будуюць піваправод

У Нямеччыне для буйнога рок-фестывалю будуюць піваправод

Для буйнога нямецкага рок-фестывалю Wacken Open Air (WOA), які пройдзе ў жніўні на поўначы Нямеччыны, пракладваецца падземны трубаправод для піва. Труба працягласцю у 7 км зробіць мерапрыемства больш экалагічным, лічаць арганізатары.

Сярэдняя хуткасць патоку павінна складаць прыкладна адзін кухаль піва ў секунду. Піваправод дазволіць пазбегнуць шкоды, якая наносіцца прыродзе пры дастаўцы піва на аўтатранспарце.

На WOA штогод прыязджаюць каля 75 тысяч прыхільнікаў хэві-метал, кожны ўдзельнік спажывае ў сярэднім 5,1 літра піва, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі