У Нямеччыне пачалі справу з-за сюжэту расійскага "Першага канала"

У Нямеччыне пачалі справу з-за сюжэту расійскага "Першага канала"

Пракуратура Берліна пачала папярэдняе расследаванне супраць карэспандэнта расійскага "Першага канала" Івана Благога. Нагодай стаў сюжэт пра нібыта выкрадзеную і згвалтаваную ў Нямеччыне 13-гадовую расійскую дзяўчынку Лізу.

Хадайніцтва наконт законнасці сюжэта падаў нямецкі адвакат Марцін Лютле, паведамляе РБК. Адвакат лічыць, што сюжэт "Першага канала" зняты "ў духу расійскай прапаганды" і "служыць для распальвання міжнацыянальнай варожасці". Хаця кампетэнцыя нямецкіх органаў юстыцыі не распаўсюджваецца на расійскія СМІ, адвакат перакананы, што Іван Благой парушыў законы Нямеччыны, бо расійскія каналы ў краіне могуць глядзець да 6 млн рускамоўных грамадзян.

Дарэчы, паліцыя Берліна афіцыйна заявіла, што расследаванне не пацвердзіла звесткі пра выкраданне і згвалтаванне. Аднак у паліцыі ўдакладнілі, што дзяўчынка некаторы час лічылася сярод зніклых. Паводле папярэдніх звестак, дзяўчына сыходзіла з дома сама.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі