У Нью-Ёрку арыштавалі бюст Эдварда Сноўдэна (фота)

Паліцыя Нью-Ёрка расследуе раптоўнае з’яўленне ў адным з гарадскіх паркаў помніка Эдварду Сноўдэну. Група ананімных мастакоў уначы ўсталявала бюст амерыканскага выкрывальніка на адной з калон мемарыялу героям вайны за незалежнасць.

Бюст Сноўдэна вышынёй болей за метр і вагой 45 кілаграмаў з’явіўся ў парку Форт Грын у паўночнай частцы Брукліна ў ноч на панядзелак. Мастакі падпісалі на бюсце імя свайго героя.

На наступны дзень улады дэмантавалі помнік, бо аб’ект мастацтва з’явіўся ў парку несанкцыянавана, паведамляе ВВС. Адны жыхары Нью-Ёрка ў захапленні ад учынка мастакоў, бо лічаць Сноўдэна барацьбітом за свабоду, а іншыя ўпэўненыя, што з’яўленне такога помніка абразіла памяць герояў, у гонар якіх і ствараўся мемарыял.

Эдвард Сноўдэн — былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, якога расшукваюць за буйнамаштабныя ўцечкі сакрэтнай інфармацыі аб амерыканскіх праграмах сакрэтнага сачэння. Цяпер Сноўдэн знаходзіцца ў Расіі, дзе яму далі часовы прытулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі