У Нью-Ёрку памёр найстарэйшы амерыканскі гангстэр

У Нью-Ёрку памёр найстарэйшы амерыканскі гангстэр

У Нью-Ёрку ў бальніцы памёр найстарэйшы амерыканскі гангстэр. Джону Франчэзэ-старэйшаму ("Соні") было 103 гады. Ён уваходзіў у мафіёзную сям'ю Каломба. За сваё доўгае жыццё гангстэр шмат разоў арыштоўваўся і трапляў пад суд. Звычайна ён удзельнічаў у нападах на банкі ці ў забойствах. У 2017-м яго вызвалілі ў сувязі з узростам — улады вырашылі не трымаць 100-гадовага старога за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі