У офісе прэзідэнта Літвы пакуль не лічаць неабходным закрываць мяжу з Беларуссю

Мяжа Літвы і Беларусі / DELFI

Мяжа Літвы і Беларусі / DELFI

У цяперашні момант неабходнасці закрываць мяжу з Беларуссю няма. Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Кястуціс Будрыс.

"Ці ёсць на гэты момант такая неабходнасць, каб закрыццё мяжы дапамагло істотна палепшыць для нас сітуацыю з пункту гледжання бяспекі або выступіць сродкам уздзеяння на беларускі рэжым? Я не думаю, што мы цяпер знаходзімся ў такой сітуацыі, каб гэта было неабходна", прыводзіць яго словы delfi.lt.

На думку Будрыса, перад прыняццём такога рашэння варта высветліць, ці з'яўляецца поўнае закрыццё мяжы той мерай, якая паспрыяе прадухіленню пагрозы. "Калі ўзнікнуць такія ўмовы, пры якіх стане зразумела, што гэтая мера здольная прадухіліць пагрозы, — гэта пытанне нашай нацыянальнай бяспекі", — падкрэсліў ён. Пры гэтым Будрыс дадаў, што такі крок атрымаў бы падтрымку з боку прэзідэнта Літвы, калі б узнікла такая неабходнасць.

Як паведамлялася раней, з 18 жніўня часова закрытыя пункты пропуску праз літоўска-беларускую мяжу Шумскас і Цвярачус (на беларускім баку — Лоша і Відзы). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі