У Палаце прадстаўнікоў прагаласавалі за SMS-паведамленні з ваенкамата

У паведамленні будзе інфармацыя пра адпраўніка, час і адрас, куды неабходна з'явіцца ваеннаабавязанаму

У паведамленні будзе інфармацыя пра адпраўніка, час і адрас, куды неабходна з'явіцца ваеннаабавязанаму / pixabay.com

28 лютага Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі". Сярод новаўвядзенняў — SMS-паведамленні, якімі могуць выклікаць у ваенкамат і ў "органы дзяржаўнай бяспекі".

Летась начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч заявіў, што SMS-паведамленне не заменіць позву ў ваенкамат, яно будзе абавязковым толькі ў ваенны час.

Таксама з'явіліся "прававыя асновы ўдзелу грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананні работ абароннага характару ў мірны час". Ваенныя камісары атрымліваюць права абмяжоўваць выезд за мяжу грамадзян, якія "парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу"

Цяпер закон павінен ухваліць Савет Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі