У палітвязня Паўла Вінаградава выявілі пляму ў лёгкіх

У палітвязня Паўла Вінаградава выявілі пляму ў лёгкіх

У турме падчас абследвання ў палітвязня Паўла Вінаградава знайшлі пляму ў лёгкіх. Гэта паказаў рэнтген. Цяпер актывіста лечаць антыбіётыкамі, спадзеючыся на пнеўманію. Калі сітуацыя не палепшыцца, палітзняволенага могуць накіраваць у аршанскую сухотную лякарню для асуджаных, паведамляюць праваабаронцы. 

Павел Вінаградаў быў затрыманы ў снежні 2021 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу і прыгаварылі да пяці гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. 

Па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 амаль Вінаградава адразу кінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак. Палітвязня таксама пазбавілі кароткатэрміновага спаткання за тое, што ляжаў на падлозе ў ізалятары.

Дарэчы, у Акадэміі МУС прапаноўваюць зрабіць заканадаўства больш гуманным і забяспечыць магчымасць не трымаць пад вартай абвінавачаных, якія маюць праблемы са здароўем. Маўляў, абарона здароўя — канстытуцыйнае права кожнага беларуса, і пры пэўных захворваннях можна абіраць іншую меру ўтрымання.

Сёння ў Беларусі палітвязняў месяцамі ўтрымліваюць СІЗА і адпраўляюць у калоніі, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, у тым ліку анкалогію. Але нешта падказвае: нават калі МУС і дэпутаты пагодзяцца на "гуманізацыю" заканадаўства, "палітычных" гэта тычыцца не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі