У палку Каліноўскага адзін баец загінуў, чатыры параненыя

Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors, ілюстрацыйнае фота
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors, ілюстрацыйнае фота

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці гібелі байца палка Каліноўскага.

Як перадае прэс-служба вайсковай часці, 3 кастрычніка падчас штурмавой аперацыі адзін з байцоў гераічна загінуў на полі бою, а яшчэ чатыры былі параненыя. Іх жыццю нічога не пагражае.

"Мы знаходзімся на сувязі з роднымі нашых ваяроў. Полк Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім нашага загінулага пабраціма", — адзначае прэс-служба.

Як паведамляла Еўрарадыё, загінулы баец ваяваў у батальёне "Волат". Яго імя і пазыўны паплечнікі папрасілі не публікаваць.

Гэта 14-ы беларус, які загінуў, абараняючы Украіну з пачатку расійскай вайсковай агрэсіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі