У панядзелак будуць начныя замаразкі

У панядзелак будуць начныя замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 6 чэрвеня ў Беларусі будзе пераменная хмарнасць. У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, вецер будзе паўночны ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, а ўдзень тэрмометры пакажуць 12-17 градусаў. На паўднёвым захадзе краіны прагназуецца да плюс 19 градусаў.

Наступнай ноччу, з 6 на 7 чэрвеня ў асобных раёнах сіноптыкі прадказваюць замаразкі ад 0 да -2, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі