У панядзелак у Беларусі месцамі пройдуць моцныя залевы

15 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах магчымы град. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывамі да 15-20 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да +20. Удзень чакаецца 22-27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +28...+32 градусаў. У паўночна-заходніх раёнах будзе +19...+21.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі