У панядзелак у Мінску пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў

У панядзелак у Мінску пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў

У панядзелак, 11 студзеня, у Мінску (у гасцініцы "Беларусь", пачатак а 12-й гадзіне) пройдзе антыкрызісны форум прадпрымальнікаў. Яго арганізуе рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва". Яно адправіла звароты на імя прэм'ер-міністра і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта з прапановай правесці перамовы "на пляцоўцы" форума "ў мэтах вырашэння вострага канфлікту ў прадпрымальніцкім серадовішчы".

Таксама грамадскае аб'яднанне заклікала мясцовыя ўлады правесці шырокія кансультацыі з прадпрымальнікамі на месцах "па сітуацыі з прыпыненнем працоўнай дзейнасці, у сувязі з немагчымасцю выканаць законы, якія рэгулююць прадпрымальніцкую дзейнасць". "Перспектыва" папярэджвае чыноўнікаў пра негатыўныя наступствы для эканомікі Беларусі і для беларускага грамадства. Падкрэсліваецца, што "пустыя рынкі і гандлёвыя цэнтры — гэта свядомы працоўны сацыяльны пратэст прадпрымальнікаў", а не "калядныя канікулы", як заяўляюць некаторыя чыноўнікі. Цалкам зварот гл. тут.

Нагадаем, з 1 студзеня 2016 года ІП павінны прадаваць тавары толькі з сертыфікатамі аб іх паходжанні і якасці. Прадпрымальнікі кажуць, што ў Расіі, адкуль у асноўным яны прывозяцца, атрымаць такія дакументы практычна немагчыма. Таму многія спынілі працу. "Перспектыва" неаднаразова звярталася да ўладаў з прапановай абмеркаваць праблему і знайсці яе рашэнне.

“Толькі адна гандлёвая палатка на рынку сёння працуе. Усе іншыя зачыніліся”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі