У папулярным амерыканскім ток-шоу паказалі беларускі дадатак MSQRD

У папулярным амерыканскім ток-шоу паказалі беларускі дадатак MSQRD

У папулярным амерыканскім ток-шоу вядучага Джымі Кімела паказалі беларускі дадатак MSQRD. Праграма дазваляе з дапамогай смартфона прымяраць віртуальныя маскі. Так Кімел "стаў" акцёрам Леанарда Ды Капрыё, рэп-выканаўцам Snoop Dogg, персанажам коміксаў Джокерам, а яго памочнік — Баракам Абамам.

Сайт lenta.ru адзначае, што беларускі дадатак MSQRD дазваляе накладваць на твары ў відэашукальніку камеры "жывыя" фільтры ў рэальным часе. Ён распрацаваны спецыяльна для мабільных гаджэтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі