У Парыжы прадалі частку Эйфелевай вежы

За такі незвычайны лот змагаліся восем пакупнікоў — французы, партугальцы, амерыканцы, прадстаўнікі Лацінскай Амерыкі. У выніку, перамог партугальскі калекцыянер.



Вышыня прададзенага фрагмента Эйфелевай вежы з 19 прыступкамі складае амаль тры з паловай метра. Дагэтуль ён знаходзіўся ў прыватнай калекцыі ў Швейцарыі.



РІА "Новости" нагадвае, што арыгінальная вінтавая лесвіца, створаная Густавам Эйфелем у 1889 годзе, была дэмантаваная ў 1983 годзе. Яе падзялілі на 24 часткі, чатыры з якіх падарылі французскім музеям, а 20 астатніх прадалі. Самы высокі з пралётаў, які складаецца з 40 прыступак і дасягае 7,8 метра ў вышыню, набыла мэрыя парыжскага прыгарада Нажан-сюр-Марн, аднак пазней яго прадала.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі