У першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў ПСЖ разграміў "Барселону"

У першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў ПСЖ разграміў "Барселону"

14 лютага адбыліся першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Бенфіка" на сваім полі выйграла ў дортмундскай "Барусіі" з мінімальным лікам — 1:0. Адзіны гол забіў нападнік лісабонскага клуба Канстанцінас Мітраглу.

А ПСЖ у сябе дома абыграў "Барселону" з разгромным лікам — 4:0. Дубль у складзе пераможцаў запісаў на свой лік Анхель Дзі Марыя. Таксама галамі адзначыліся Дракслер і Кавані.

Сёння, 15 лютага, адбудуцца яшчэ два матчы 1/8 фіналу: паміж сабой сустрэнуцца "Рэал" і "Напалі", "Баварыя" і "Арсенал".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі