У першым паўгоддзі працаўладкавалі 8,5 тыс найбольш неабароненых беспрацоўных

У першым паўгоддзі працаўладкавалі  8,5 тыс найбольш неабароненых беспрацоўных

Дзяржслужба занятасці Беларусі за першае паўгоддзе сёлета працаўладкавала 8 517 найбольш неабароненых беспрацоўных. Гэта інваліды, моладзь за 21 года, якая ўпершыню шукае працу, шматдзетныя бацькі, дзеці-сіроты, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі і некаторыя іншыя катэгорыі грамадзян.  

На гэты год забраніравана 20 233 працоўных месцы для такіх неабароненых катэгорый беспрацоўных. На гэтыя вакансіі прыйшлі 3 364 чалавек. На адаптацыю да працоўнай дзейнасці накіравалі 301 інваліда, пры гэтым працадаўцу кампенсуюцца ўсе выдаткі на аплату працы інваліда падчас адаптацыі, а таксама ўсе выдаткі на сацыяльныя выплаты.

Працоўная адаптацыя праводзіцца на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці на перыяд ад 6 месяцаў да аднаго года ў адпаведнасці з індывідуальнай праграмай рэабілітацыі інвалідаў. Наймальнік абавязаны захаваць “адаптаванае” працоўнае месца цягам трох год. Апроч таго, у першым паўгоддзі сёлета кампенсаваныя выдаткі наймальнікаў на стварэнне захаванне 11 працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў. Кампенсаваныя выдаткі наймальнікаў і ўстановаў крымінальна-папраўчай сістэмы МУС на апераджальнае навучанне 35 чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі