У Пінску ахоўнік 4 гадзіны ўтрымліваў дзіця ў падсобцы крамы
У Пінску ахоўнік 4 гадзіны ўтрымліваў дзіця ў падсобцы крамы. Як інфармуе тэлеканал СТБ, здарылася гэта 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей. 9-гадовы хлопчык пайшоў у краму і знік. Ахоўнік затрымаў яго нібыта за тое, што спрабаваў скрасці шакаладку і пакет сухарыкаў. Айчыма, які прыйшоў вызваляць хлопчыка, да яго не падпусцілі. Не аддавалі і маці, якая прыехала на месца здарэння. Дзіця знаходзілася ў падсобцы да прыезду інспектара па справах непаўналетніх.
Маці хлопчыка кажа, што ахоўнік прымушаў сядзець яе сына з закладзенымі назад рукамі, абражаў яго, брудна лаяўся. Цяпер з хлопчыкам працуе псіхолаг. Сам ахоўнік, як і адміністрацыя крамы, каментары не даюць. Службовая праверка ніякіх парушэнняў у паводзінах ахоўніка не выявіла.