У Полацку затрымалі наркакур'ера з наркотыкам у заднім праходзе

У Полацку затрымалі наркакур'ера з наркотыкам у заднім праходзе

27 жніўня ў Полацку праваахоўнікі затрымалі 37-гадовага наркакур'ера, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Міліцыянты выявілі, што пры сабе мужчына меў асабліва небяспечнае наркатычнае рэчыва — карфентаніл. Міліцыянты паведамляюць, што мужчына захоўваў наркотыкі ў кантэйнеры ўнутры сябе. "Комсомольская правда" ўдакладняе, што кантэйнер знайшлі ў мужчыны ў заднім праходзе.

Агулам у мужчыны выявілі амаль 49 грамаў апіёідных анальгетыкаў.

Дарэчы, карфентаніл — вельмі моцны наркотык: адна яго адзінка ў пяць тысяч разоў мацнейшая за адзінку гераіну. Нават 1 грам такога рэчыва лічыцца буйной партыяй. Гэты транквілізатар ужываецца для таго, каб усяпіць буйных жывёлаў — сланоў, насарогаў, мядзведзяў, тыграў. Напрыклад, каб усыпіць слана, дастаткова двух міліграмаў карфентанілу.

На наркакур'ера пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі