У Польшчу з Беларусі прарываліся некалькі груп мігрантаў

У Польшчу з Беларусі прарываліся некалькі груп мігрантаў

У Польшчу з Беларусі  за апошнія суткі прарываліся некалькі груп мігрантаў. Як паведамляюць польскія памежнікі, у адным з выпадкаў 26 чалавек спрабавалі перайсці мяжу сілай. Яшчэ у трох кропках былі заўважаны тры групы, кожная з якіх складалася з некалькіх чалавек.

Агулам за 19 снежня ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна перайсці 69 чалавек.

За мінулыя суткі літоўскія памежнікі развярнулі 33 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларусі. У Латвіі паведамілі пра 45 мігрантаў, спыненых за суткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі