У Польшчы апраўдалі беларуса, якога судзілі за незаконнае перасячэнне мяжы

У Польшчы апраўдалі беларуса, якога судзілі за незаконнае перасячэнне мяжы

У Польшчы апраўдалі беларуса, якога судзілі за незаконнае перасячэнне мяжы. Віталь з Брэста ўцёк за мяжу ад крымінальнага пераследу на радзіме. Па яго словах, ён быў прадпрымальнікам у Брэсце. Пасля пратэстаў жніўня 2020-га ў Беларусі Віталь стаў фігурантам крымінальнай справы, яго аб'явілі ў вышук. Мужчына сцвярджае, што на радзіме яму пагражае каля дзесяці гадоў зняволення. Таму ён нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу з мэтай атрымаць палітычны прытулак.

Беларусу пагражала турэмнае зняволенне ў Польшчы ці нават экстрадыцыя ў Беларусь. Аднак для яго ўсё скончылася добра. Справу разглядаў суд ў Бяла-Падлясцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі