У Польшчы завялі справу па факце смерці ў СІЗА палітвязня з Беларусі

Кірыл Кетурка

Кірыл Кетурка / MOST

У Варшаве завялі крымінальную справу па факце смерці ў мясцовым ізалятары былога беларускага палітвязня Кірыла Кетуркі. Пра гэта піша газета Wyborcza са спасылкай на прадстаўніка Варшаўскай акруговай пракуратуры Шымона Бану.

Справу завялі паводле арт. 151 Крымінальнага кодэкса Польшчы (давядзенне да самагубства). Паводле прадстаўніка Варшаўскай пракуратуры, Кірыл, а таксама яшчэ трое падазраваных былі затрыманыя ў рамках расследавання крымінальнай справы аб махлярстве.

Нагадаем, Кетурку знайшлі павешаным у камеры 20 кастрычніка. Паводле папярэдняй версіі, гэта быў суіцыд. Знаёмыя Кірыла выказалі сумневы з нагоды гэтай версіі. На момант смерці хлопцу было 19 гадоў. У 2022 годзе ў Беларусі ён быў асуджаны за пратэсты 2020 года. Яму прызначылі два з паловай гады "хатняй хіміі". Праз год хацелі зрабіць больш жорсткім рэжым і перавесці яго ў калонію. Кетурка вырашыў бегчы з Беларусі і перабраўся ў Варшаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі