У Польшчы заявілі пра "відавочнае маніпуляванне" Эмілем Чэчкам у Беларусі

У Польшчы заявілі пра "відавочнае маніпуляванне" Эмілем Чэчкам у Беларусі

У Польшчы заявілі пра "відавочнае маніпуляванне" польскім салдатам Эмілем Чэчкам у Беларусі. Ён перайшоў мяжу і быў затрыманы, і ўжо беларускай прапагандай распаўсюджваецца запісанае з ім інтэрв'ю. "Вераломным чынам" яго выкарыстоўвае прапаганда Аляксандра Лукашэнкі, робіць выснову польскі генерал, аператыўны камандуючы Томаш Пятроўскі пасля прагляду першых фрагментаў відэа з Чэчкам. "Сам стыль ягонага апытання, усё, што там адбываецца [у "інтэрв'ю"], — відаць, што ён будзе выкарыстоўвацца ў прапагандзе супраць нас", — дадаў Пятроўскі на брыфінгу.

Генерал падкрэслівае, што ёсць "ганебны адзінкавы выпадак дэзертырства".

17 снежня беларускія памежнікі паведамілі пра пераход польскага салдата. Ён, па іх словах, папрасіў палітычнага прытулку, бо нібыта нязгодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў вайскоўца "былі сур'ёзныя праблемы з законам".  Па неафіцыйных звестках, на мінулым тыдні Эміль Чэчка быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане, меў у крыві 1,5 праміле алкаголю і быў пад уздзеяннем марыхуаны.

Трох камандзіраў вайскоўца ўжо звольнілі з польскай арміі.

Тым часам у "інтэрв'ю" з палякам, якое рабіла прапагандыстка Ксенія Лебедзева, выявілася шмат дзіўных рэчаў. У месцы, дзе Чэчка кажа, што быў сведкам "злачынстваў", заўважны мантаж відэа. Ужо ўзніклі пытанні да слушнасці перакладу самых скандальных "прызнанняў" перабежчыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі