У Польшчы заявілі, што не нясуць адказнасці за смерці мігрантаў на мяжы з РБ

На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna

У Польшчы заявілі, што не нясуць адказнасці за смерці мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Пра іх рэгулярна паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт РБ, які традыцыйна ўскладае адказнасць на польскі бок.

"Мы не нясем адказнасці за тое, што паўтара года крызісу няшчасных мігрантаў хтосьці прывозіць у Маскву і Мінск, а пасля штурхае ў бок польскай мяжы", кажа намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Вонсік.

Ён дадае, што польскія памежнікі аказваюць дапамогу мігрантам перад тым, як іх вяртаць назад у Беларусь, адкуль яны перайшлі нелегальна. Па звестках МУС Польшчы, "хтосьці на тым баку збівае іх так, што яны не хочуць вяртацца".

Як нагадвае @pozirkonline, сёлета ўлады Беларусі заяўлялі пра знойдзеных на межах з краінамі ЕС загінулых мігрантаў сем разоў. Апошні выпадак быў зафіксаваны 24 лютага.

Міграцыйны крызіс быў справакаваны ўладамі РБ у 2021 годзе, за што на беларускі бок ЕС наклаў санкцыі. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаны пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі