У польскім консульстве стане больш вокнаў

"Мы гатовыя да новых зменаў у працы. У пасольстве Польшчы ў Мінску будзе павялічана колькасць акенцаў (з 7 да 9) для працы з грамадзянамі, якія хочуць атрымаць візы. Акрамя таго, мы павялічым гадзіны прыёму. Таксама мы плануем прыняць на працу новых супрацоўнікаў", — сказалі ў консульстве агенцтву БЕЛТА.

З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы павінны будуць падаць біяметрычныя дадзеныя — адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавае фота.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі