У прэс-сакратаркі Лукашэнкі заўважылі гадзіннік за 20 тысяч еўра
Наталля Эйсмант
У Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі, заўважылі на руцэ дарагі гадзіннік.
У сюжэце пра прэсу, якую яна дае чытаць свайму кіраўніку, Альянс расследвальнікаў Беларусі разгледзеў на руцэ Эйсмант гадзіннік Rolex Datejust 31mm. Гэты аксесуар каштуе ад 19 да 22,6 тысячы еўра — кошт залежыць ад колькасці брыльянтаў у афармленні.
Яшчэ адно дарагое ўпрыгожанне ў прэс-сакратаркі Лукашэнкі — залатыя завушніцы Van Cleef Sweet Alhamra з чорным оніксам. Яны каштуюць ад 2,6 да 5 тысяч еўра.
Тым часам сам Лукашэнка нядаўна публічна абрынуўся на "лімузіны на выпускных" — маўляў, не трэба празмернай раскошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.