У Пухавіцкім раёне на допыт выклікалі хлопца, які памёр 10 гадоў таму

Позва памерламу хлопцу

Позва памерламу хлопцу / TikTok / elena_lukashik

На імя хлопца, які памёр 10 гадоў таму, прыйшла позва з міліцыі. Пра гэты выпадак у TikTok расказала яго маці — жыхарка Пухавіцкага раёна Міншчыны.

Жыхарка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці атрымала позву з РАУС, адрасаваную яе сыну. Пра гэта яна распавяла ў відэа, якое апублікавала ў TikTok.

Жанчына кажа, што яе сын памёр у 2013 годзе. Тым не менш у верасні 2024-га на яго імя прыйшла позва ад Пухавіцкага РАУС.

"Гэта мой сын. Ермаловіч Яўген Васільевіч. Я яго пахавала 9 ліпеня 2013 года. У якасці якога сведкі ён можа праходзіць у вас па справе, якая пачатая 26 лютага 2024 года? Сказаць, што я ў шоку — гэта наогул нічога не сказаць, я проста ў а**і", — абураецца беларуска.

У каментах выказалі меркаванне, што хтосьці мог пры правапарушэнні назвацца імем памерлага, адкуль і ўзнікла памылка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі