У пятніцу працягнецца суд над Ігарам Логвінавым

9 студзеня працягнецца гучны працэс — над уладальнікам мінскай кнігарні Ігарам Логвінавым. Прадпрымальніка вінавацяць у продажы кніг без ліцэнзіі Мінінфармацыі. Пасля праверкі кнігарні "логвінаЎ" падаткавікі налічылі штраф памерам больш за 961 мільён рублёў. На паседжанні, якое прайшло 5 студзеня, Логвінаў сваёй віны не прызнаў.

Працяг — у Эканамічным судзе сёння ў 14.30.

Як у мінскім судзе кнігарню Логвінава судзілі. Рэпартаж з паседжання

Ігар Логвінаў (справа) каля суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі