У Рагачоўскім раёне АМАП штурмаваў дом узброенага "чорнага капальніка"
У Рагачоўскім раёне двое мужчын сталі фігуратамі крымінальнай справы аб незаконным абароце зброі. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, яны — "чорныя капальнікі". Вяскоўцы не толькі шукалі зброю на месцах баёў Другой сусветнай вайны, але і канструявалі яе. У той дзень мужчыны пасля распіцця алкаголя адстрэльвалі ў вёсцы самаробны пісталет. Хтосьці з вяскоўцаў патэлефанаваў у міліцыю.
Спачатку міліцыянеры затрымалі аднаго мужчыну, у доме якога знайшлі патроны. Іншы мужчына зачыніўся ў сваім доме, давялося выклікаць АМАП. Міліцыя знайшла цэлы арсенал "чорных капальнікаў" — стрэльбу, абрэзы, самаробныя пісталеты, патроны, мінашукальнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.