У Расіі абвяргаюць звесткі пра магчымасць прымусовага кармлення Сянцова

У Расіі абвяргаюць звесткі пра магчымасць прымусовага кармлення Сянцова

Украінскага рэжысёра, палітвязня Алега Сянцова, які галадае ўжо соты дзень, не будуць прымусова карміць. Пра гэта, паводле інфармацыі hromadske.ua, паведаміла Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі.

Раней адказны сакратар Грамадскай назіральнай камісіі ў Маскве Іван Мельнікаў заявіў, быццам Сянцова ў турме могуць карміць прымусова, калі яго жыццё будзе пад пагрозай.

Прэс-служба ведамства заявіла, што Сянцова рэгулярна аглядаюць лекары і ён атрымлівае пажыўныя сумесі. Калі стан здароўя рэжысёра пагоршыцца, яго абяцаюць накіраваць у медустанову. 

Па словах адваката, у Сянцова адбыўся трэці зацяжны крызіс, яго двойчы хацелі шпіталізаваць, каб падлучыць да апаратуры і пачаць прымусовае кармленне. Ён схуднеў і важыць 70 кілаграмаў.

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў Крыме 10 траўня 2014 года. Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Кольчанку прысудзілі 10 пазбаздення волі, а Сянцову — 20 гадоў. 16 траўня Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку: ён патрабуе вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі