У Расіі абвясцілі жалобу па ахвярах авіякатастрофы ля Сочы

У Расіі абвясцілі жалобу па ахвярах авіякатастрофы ля Сочы

У Расіі 26 снежня абвешчаны днём агульнанацыянальнай жалобы. Такім чынам расіяне ўшануюць памяць загінулых у авіякатастрофе каля Сочы, дзе сёння разбіўся самалёт Ту-154. На борце было 92 чалавекі, ніхто не выжыў.

Гэта сябры экіпажу, артысты ансамблю імя Аляксандрава, журналісты некалькіх расійскіх тэлеканалаў, а таксама філантроп Лізавета Глінка, вядомая як “Доктар Ліза”. Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца, эксперты не выключаюць версіі тэракту, паведамляюць расійскія СМІ. Таксама разглядаюць версіі тэхнічнай няспраўнасці і памылку персаналу.

Нагадаем, што самалёт Ту-154 Мінабароны Расіі вылецеў з падмаскоўнага аэрадрома Чкалаўскі ў 01.38 у ноч на 25 снежня. Ён прызямліўся ў Сочы для дазапраўкі — і ў 05.20 паводле маскоўскага часу зноў узняўся ў паветра. Праз 20 хвілін борт знік з радараў падчас набору вышыні; пазней стала вядома, што ён упаў на сёмай хвіліне палёту.

Самалёт накіроўваўся ў Сірыю, на расійскую ваенную базу Хмеймім, дзе для ваенных павінны былі зладзіць святочны навагодні канцэрт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі