У Расіі аднавілі расследаванне забойства ў 1991 годзе спевака Ігара Талькова
У Расіі аднавілі расследаванне забойства вядомага спевака Ігара Талькова. Ён быў застрэлены 6 кастрычніка 1991 года ў палацы спорту "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу. Як інфармуе Следчы камітэт Расіі, рашэнне аб аднаўленні расследавання крымінальнай справы было прынятае 13 лістапада. Падкрэсліваецца, што абвінавачаны ў забойстве па неасцярожнасці Валерый Шляйфман знаходзіцца ў вышуку ўжо больш за 20 гадоў. У студзені 1992-га ён выехаў з Расіі на сталае жыхарства ў Ізраіль. З гэтай прычыны вытворчасць па справе прыпынілі вясной 1993 года.
Раней пацярпелай па крымінальнай справе была маці Ігара Талькова. Паколькі яна памерла, следства задаволіла хадайніцтва Таццяны Тальковай, удавы спевака, аб прызнанні яе пацярпелай. Пасля допыту яна і адвакат змогуць азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.