У Расіі азербайджанец застрэліў з пісталета 31-гадовага беларуса

У Расіі азербайджанец застрэліў з пісталета 31-гадовага беларуса

У Расіі азербайджанец застрэліў з пісталета 31-гадовага беларуса. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 25 кастрычніка пад Санкт-Пецярбургам. Як інфармуе сайт piter.tv, каля станцыі Рыбацкае зламыснік спрабаваў абрабаваць лецішча, а калі яго спыніў гаспадар участка, адкрыў агонь з траўматычнага пісталета. Куля трапіла беларусу ў правую скронь. Ад атрыманай траўмы мужчына памёр.

З месца здарэння азербайджанец з’ехаў на легкавым аўтамабілі, але пазней быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу. У яго адносінах распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі