У Расіі да Дня Перамогі павесілі плакат з фінскім салдатам і аленем

У Расіі да Дня Перамогі павесілі плакат з фінскім салдатам і аленем

У Расіі да Дня Перамогі павесілі плакат з фінскім салдатам і аленем. Як паведамляе meduza.io, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Усінску ў Рэспубліцы Комі. На плакаце, які з'явіўся на сцяне шматпавярховіка, ёсць радкі з верша;

За кругом полярным в Великой войне

Сражались олени и люди.

Поклонимся им, постоим в тишине,

Пусть вечная слава им будет!

Мала таго, што фінскі салдат падчас Другой сусветнай вайны ваяваў супраць Чырвонай арміі, дык радкі можна прачытаць так, нібы людзі ваявалі супраць... аленяў.

Мэр горада заявіў, што ва ўсім вінаватыя супрацоўнікі адміністрацыі, якія "недаглядзелі". Плакат ужо знялі, на яго месца замовілі новы.

У Расіі і раней здараліся падобныя кур'ёзныя выпадкі. Напрыклад, чатыры гады таму ў Цюменскай вобласці ўсталявалі помнік абаронцам Айчыны, у якім мясцовыя жыхары пазналі... фашыста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі