У Расіі хакеры зламалі IP-адрасы сервераў буйных банкаў

У Расіі хакеры зламалі IP-адрасы сервераў буйных банкаў

У Расіі выпадкова заблакавалі IP-адрасы сервераў буйных банкаў, з-за чаго ў іх кліентаў узніклі праблемы з плацяжамі ў інтэрнэце. Пацярпелі серверы Сбербанка, Расбанка, “Авангарда” і некаторых іншых установаў.

Як піша meduza.io, прычынай гэтага стала “дзірка” ў рэестры Раскамнагляду, пры дапамозе якой блакавалі сайт самога ведамства, а таксама болей за 200 іншых інтэрнэт-старонак. Яны былі прывязаныя да ўжо заблакаваных у Расіі даменаў. Уладальнік заблакаванага дамена segodel.com прывязаў да яго IP-адрас сервера аўтарызацыі “Рускага стандарта”. Пра гэта выданню паведаміў уладальнік сайту абыходу блакіровак antizapret.prostovpn.org

У самім Раскамнаглядзе не пацвярджаюць факт хакерскай атакі. Увечары 9 траўня адбыўся збой у працы тэрміналаў Сбербанка, усталяваных у крамах, кавярнях і іншых  гандлёвых кропках. Супрацоўнікі банка на ананімнай аснове кажуць, што прычанай гэтага сапраўды была хакерская атака.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі