У Расіі мядзведзь напаў на пенсіянерку
У Іркуцкай вобласці Расіі таежны мядзведзь напаў на 61-гадовую пенсіянерку. Жанчына ўратавалася толькі дзякуючы таму, што яе сабака атакаваў дзікага звера і адцягнуў яго ўвагу. Пенсіянерка з траўмамі дастаўленая ў лякарню, піша Lenta.ru са спасылкай на расійскія СМІ. Паляўнічыя і паліцыянты накіраваліся на месца здарэння — мядзведзя знайшлі і застрэлілі.
Адзначаецца, што выхады мядзведзяў з тайгі сёлета пачасціліся: драпежнікі выходзяць з лесу, бо там няма чаго есці. З-за засухі сёлета неўраджай кедравага арэха, брусніцаў і журавіны — асноўнай ежы мядзведзяў увосень. Таму звяры прабіраюцца ў жылыя пасёлкі ў пошуках ежы, нападаюць на сметнікі і агароды.
Фота: nnm.me