У Расіі на вучэннях адпрацавалі "нанясенне масіраванага ядзернага ўдару"
РФ у чарговы раз нагадвае свету пра сваю ядзерную зброю
У Расіі на вучэннях адпрацавалі "нанясенне масіраванага ядзернага ўдару стратэгічнымі наступальнымі сіламі ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка". Прэс-служба Крамля сцвярджае, што трэніроўку сіл ядзернага стрымлівання правёў Уладзімір Пуцін. Падчас яе з касмадрома ў Плясецку быў выкананы запуск міжкантынентальнай ракеты "Ярс" па палігоне на Камчатцы, а з акваторыі Баранцава мора з атамнай падлодкі "Тула" запусцілі ракету "Синева". Адначасова самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС запусцілі ракеты паветранага базіравання.
Вучэнні праходзяць падчас вайны ва Украіне. РФ у чарговы раз нагадвае свету пра сваю ядзерную зброю. А ўдзел Пуціна ў трэніроўцы мусіць даказаць, што ён не хварэе, з ім "усё добра". Падобныя вучэнні праходзілі дакладна год таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.