У Расіі пачаў дзейнічаць закон пра ізаляцыю рунэту
У Расіі з 1 лістапада набыла моц большая частка палажэнняў закона пра "суверэнны рунэт", піша "Новая газета". Гэты закон прыняты, каб абмежаваць інтэрнэт у выпадку "пагрозаў цэласнасці, устойлівасці і бяспекі" дзяржавы.
Інтэрнэт-правайдары абавязаныя ўсталёўваць выдадзеныя Раскамнаглядам тэхнічныя сродкі, якія дазволяць ведамству цэнтралізавана кіраваць Сецівам. У астатні час абсталяванне будзе выкарыстоўвацца для блакавання забароненых рэсурсаў.
Увесь інтэрнэт-трафік павінен праходзіць праз кропкі абмену, унесеныя ў спецыяльны рэестр.
Усталёўваць абсталяванне ад Раскамнагляду правайдары пачалі ў верасні. Але ў кастрычніку дарадца прэзідэнта Расіі па інфармацыйных тэхналогіях Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўсталяваць дастатковую колькасць абсталявання і пратэставаць сістэму DPI (Deep Packet Inspection) пакуль не ўдалося. "Тэхналагічна краіна не гатовая", — патлумачыў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.