У Расіі падлеткі спалілі верталёт Мі-8

Верталёт у аэрапорце расійскага Наябрска 

Верталёт у аэрапорце расійскага Наябрска  / @bazabazon

У Ямала-Ненецкай акрузе Расіі двое школьнікаў спалілі верталёт. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Наябрск сёння ноччу. Хлопцы (ім 13 і 14 гадоў) прабраліся на тэрыторыю верталётнай пляцоўкі ў мясцовым аэрапорце, аблілі верталёт Мі-8 гаручай вадкасцю і кінулі запаленую цыгарэту. З першага разу не атрымалася. Тады адзін з хлопцаў закурыў другую цыгарэту і кінуў яе ў вадкасць. У гэты момант адбыўся выбух, распавядае "База".  У выніку падлеткам моцна абпаліла твар. Уцякаючы з аэрапорта, яны выклікалі хуткую. Медыкі забралі іх у бальніцу, дзе іх і знайшлі сілавікі.

 Верталёт згарэў амаль цалкам — ад яго застаўся толькі хвост

Школьнікі, са слоў расійскай крыніцы, заявілі сілавікам, што за падпал ім паабяцалі 5 мільёнаў рублёў (55 тысяч долараў). Яны таксама распавялі, што раней ужо падпальвалі вышку сотавай сувязі і атрымалі за гэта 30 тысяч рублёў (каля 330 долараў).

В России подростки сожгли вертолет Ми-8
Верталёт згарэў амаль цалкам, ад яго застаўся толькі хвост / тут і далей фота @bazabazon
В России подростки сожгли вертолет Ми-8

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі