У Расіі праводзяць праверку па факце "эратычнага танцу" школьніц
Відэа з'явілася ў інтэрнэце і стала хітом YouTube.
Следчы камітэт Арэнбургскай вобласці Расіі пачаў даследчую праверку па факце відэа з танцам школьніц "Пчолкі і Віні-Пух", якое з'явілася ў інтэрнэце, інфармуе РБК. Нагадаем, удзельніцы Школьнага дзіцячага тэатра ў студзені 2015-га выступалі са справаздачным танцам. Падчас танца дзяўчынкі не толькі актыўна рухалі сцёгнамі, але і здымалі спадніцы. Відэа з'явілася ў інтэрнэце і стала хітом YouTube. За два дні яно набрала 2,5 млн праглядаў.
Фота: flikcr.com