У Расіі распачалі першую крымінальную справу аб ухіленні ад мабілізацыі

Мабілізаваныя ў РФ / ria.ru
Мабілізаваныя ў РФ / ria.ru

У Расіі распачалі першую крымінальную справу аб ухіленні ад мабілізацыі. Яе фігурантам стаў 32-гадовы жыхар Пензенскай вобласці, які адмовіўся падпісаць позву. Яго затрымалі пры падтрымцы амапаўцаў. Другія суткі мужчына знаходзіцца за кратамі, піша "Бі-Бі-Сі".

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "ухіленне ад праходжання службы". Праваабаронцы звяртаюць увагу, што па ёй могуць прыцягнуць да адказнасці толькі ўхіліста ад прызыву на тэрміновую службу, а не па мабілізацыі, паведамляе meduza.io.

Мабілізацыя ў Расіі была аб'яўлена 21 студзеня. Сотні тысяч расіян, ратуючыся ад яе і адпраўкі ва Украіну, выехалі за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі