У Расіі распавялі, калі гатовыя прыбраць ядзерную зброю з Беларусі

Ракетны комплекс "Іскандэр"/ Reuters
Ракетны комплекс "Іскандэр"/ Reuters

Расія зможа разгледзець пытанне аб вывадзе сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі толькі пасля таго, як ЗША выведзе сваё "з ліквідацыяй адпаведнай інфраструктуры ў Еўропе". Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ТАСС дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.

"У цяперашняй геапалітычнай сітуацыі асноўнымі ўмовамі гіпатэтычнага вяртання ТЯЗ (тактычная ядзернай зброі) ў Расію маглі б стаць адмова ЗША і NATO ад курсу на падрыў бяспекі і суверэнітэту Расіі і Беларусі", заявіў Палішчук. Ён таксама адзначыў, што існуючая дамоўленасць аб знаходжанні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі не прадугледжвае часовых рамак. Якіх-небудзь абмежаванняў па часе "расійска-беларускія дамоўленасці не маюць".

Нагадаем, у мінулую пятніцу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо ў Беларусі, а ўсе работы па размяшчэнні расійскай ТЯЗ ў нашай краіне збіраюцца завяршыць да канца года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі