Танцы з ядзернай кнопкай: сольны выступ ці дуэт — эфір з Карбалевічам
Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё
У інфармацыйную павестку лукашэнкаўскай прапаганды з падачы апошняга вярнулася тэма ядзернай зброі ў Беларусі. Цяпер ужо яна не проста будзе на беларускай зямлі, але і выкарыстанне яе, паводле слоў Лукашэнкі, будзе “імгненным” у выпадку “нападу на Беларусь”. Напружання дадае і сітуацыя з BYPOL, як і тое, з якім вынікам гэты скандал быў хаця б часова вырашаны, — яна паставіла перад дэмакратычнай супольнасцю шмат пытанняў.
Ці будзе Лукашэнка мець доступ да “ядзернай кнопкі” і як наяўнасць ядзернай зброі ўплывае на бяспеку ў Беларусі? Якія высновы мусяць зрабіць дэмсілы ў выніку скандалу з BYPOL і ці не зробіцца гэтая сітуацыя прысудам сённяшнім лідарам? Ці з’явілася на Банкавай стратэгія адносін з Беларуссю і ці ёсць такая стратэгія адносна Украіны ў беларускіх дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.