У Расіі распрацоўваюць новы від ваенных аперацый з прымяненнем ядзернай зброі

Ракетны комплекс на парадзе ў Расіі / Twitter
Ракетны комплекс на парадзе ў Расіі / Twitter

У Расіі распрацоўваюць новы від вайсковых аперацый з ужываннем ядзернай зброі, піша "Новая газета". Выданне спасылаецца на артыкул у профільным часопісе расійскага Мінабароны.

Аўтары артыкула: першы намеснік камандуючага ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння (РВСН) генерал-лейтэнанта Ігар Фазлятдзінаў і палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Лумпаў. Яны сцвярджаюць, што "ЗША губляюць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце" і звязваюць гэта з Расіяй, таму плануюць яе разгром. На думку аўтараў артыкула, ЗША нібыта маюць намер "імгненным глабальным ударам" атакаваць расійскія ядзерныя сілы, а затым нанесці ядзерны ўдар па Расіі, каб яе знішчыць. Таму ў РФ цяпер "айчыннымі ваеннымі спецыялістамі" распрацоўваецца "аперацыя стратэгічных сіл стрымлівання". Яна "прадугледжвае прымяненне сучасных стратэгічных наступальных і абарончых, ядзерных і няядзерных узбраенняў з улікам найноўшых ваенных тэхналогій". У ходзе гэтай аперацыі павінна быць падаўленая амерыканская сістэма супрацьракетнай абароны, а затым нанесены "непрымальны ўрон" ЗША.

В России разрабатывают новый вид военных операций с применением ядерного оружия

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі