У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам

Іл-76 / t.me/bazabazon/
Іл-76 / t.me/bazabazon/

У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам, паведамляе @bazabazon. Здарэнне адбылося ў небе над Саратаўскай вобласцю. Яго прычынай магла стаць няўважлівасць дыспетчара.

У аўторак апоўдні Іл-76 Вайскова-касмічных сіл Расіі зніжаўся і небяспечна наблізіўся да прыватнага самалёта Pilatus HC-12NG, які эксплуатуе беларуская кампанія BySky. Самалёты ішлі на перасякальных курсах. На борце джэта было два члены экіпажа і адзін пасажыр (ён накіроўваўся з казахстанскага Уральска ў Маскву). Пра колькасць людзей на борце самалёта Мінабароны РФ інфармацыі няма.

У момант збліжэння гарызантальная адлегласць паміж бартамі была 1,5 кіламетра, вертыкальная — менш за 300 метраў. Спрацавала сістэма папярэджання аб небяспечных збліжэннях.

Расавіяцыя стварыла камісію па расследаванні інцыдэнту. 

У Расіі вайсковы самалёт небяспечна зблізіўся з беларускім бізнэс-джэтам
Pilatus HC-12NG / avbuyer.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі