У Расіі затрымалі 25 тон кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Скрыні з цыгарэтамі з Беларусі / ctu.customs.gov.ru
Скрыні з цыгарэтамі з Беларусі / ctu.customs.gov.ru

Смаленская мытня выявіла 920 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт у фурах, якія ехалі з Беларусі. Іх везлі ў Расію без спецыяльных акцызных марак і суправаджальных дакументаў.

Усяго канфіскавана 25 тон тытунёвай прадукцыі коштам больш за 100 млн рублёў [каля $922 тысячы. — Еўрарадыё], — піша Цэнтральнае мытнае ўпраўленне Расіі. — Вялікагрузы мытнікі спынілі ў раёне населенага пункта Прыгорскае сумесна з супрацоўнікамі памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці.

У пачатку траўня Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расіяй, аднак кантрабандзе ўдалося праехаць праз беларускі бок.

На гісторыю звярнула ўвагу выданне REFORM.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі