Кіраўнік МЗС Беларусі назваў кантроль на мяжы з Расіяй "маніторынгам сітуацыі"

На беларуска-расійскай мяжы / БЕЛТА
На беларуска-расійскай мяжы / БЕЛТА

17 траўня кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік на прэс-канферэнцыі ў Маскве назваў кантроль на мяжы з Расіяй "маніторынгам сітуацыі". "Ён ажыццяўляецца нашай памежнай службай у цесным узаемадзеянні з расійскай памежнай службай, — гаварыў міністр. — Яна таксама там прысутнічае і таксама маніторыць сітуацыю, яна знаёмая з абстаноўкай. Наколькі я інфармаваны, у прынцыпе сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы дастаткова спакойная".

Наконт таго, калі "маніторынг" на беларуска-расійскай мяжы скончыцца, Алейнік нічога не сказаў.

Часовы кантроль на мяжы Беларусі з Расіяй быў уведзены 5 траўня. У кіроўцаў на кантрольна-прапускных пунктах пачалі правяраць дакументы, аглядаліся і аўтамабілі. Грамадзян, якія ёсць у спісах сілавікоў, выклікалі на размовы, задавалі пад запіс на відэакамеру пытанні, датычныя пратэснай тэматыкі. 

Каб не дапусціць безкантрольнага праезду транспарту, на мяжы перакапалі і завалілі невялікія аб'язныя дарогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі