У Расіі зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў

Перахопленая кантрабанда з Беларусі / customs.gov.ru
Перахопленая кантрабанда з Беларусі / customs.gov.ru

У Расіі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2,6 млн долараў. Смаленскія мытнікі налічылі ў двух фурах, спыненых для праверкі на трасе ў Ярцаўскім раёне, амаль 1,8 млн пачак цыгарэт NZ, Minsk, CREDO і DOVE без спецыяльных акцызных марак. Дакументаў на груз у кіроўцаў не было.

Летась расіяне некалькі разоў перахоплівалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў. У снежні 2022-га таксама на Смаленшчыне такі груз ацанілі на суму $4,5 млн.

Летась расійскія эксперты ацэньвалі пастаўкі з Беларусі як 92% незаконнага абароту цыгарэт у Расіі. 

У Расіі зноў затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў
customs.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі