У ноч на пятніцу па захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі
Замаразкі, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 26 красавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па ўсходзе краіны пройдуць дажджы, уначы месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень будзе паўночны, паўночна-заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 цяпла, па паўднёвым усходзе будзе 8-11 вышэй за нуль. А вось па захадзе Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі — 0...-1. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15, ва ўсходніх раёнах прагназуецца 16-19 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.